У свеце адукацыі існуе надзвычайна важная прафесія — настаўнік. Настаўнікі не толькі перадаюць веды, але і фарміруюць характар і асобу сваіх вучняў. Адным з найбольш уплывовых і шаноўных настаўнікаў у ДАУ «Баравікоўская базавая школа Дзяржынскага раёна» з’яўляецца настаўніца беларускай мовы і літаратуры Вольга Ліхадзіеўская. Вось як расказваюць пра яе нам дзеці.
“Вольга Іванаўна — добрая настаўніца, якая ўсё добра тлумачыць і разумее вучняў, можа з намі пажартаваць і падняць настрой. Калі нешта не зразумела, яна ўсё растлумачыць. Да яе заўсёды можна звярнуцца па дапамогу. Настаўніца добра тлумачыць матэрыял і прыводзіць актуальныя аргументы. Калі нешта незразумела, настаўніца тлумачыць па-новаму (мы вельмі рэдка не разумеем)”. Вучні таксама адзначаюць, што «настаўнік нас разумее» і «настаўнік хваліць нас, калі мы робім нешта добра».
“На нашу думку, Вольга Іванаўна валодае асаблівай харызмай. Яна з’яўляецца не толькі выкладчыкам, але і настаўнікам, які дапамагае нам, вучням, раскрыць свой патэнцыял і стаць лепшымі версіямі сябе. Яна гуляе з намі, дапамагае ў вучобе, цікава расказвае, размаўляе з намі пра жыццё”.
“Яна наша апора і падтрымка, крыніца ведаў і мудрасці. Вольга Іванаўна лёгка знаходзіць агульную мову з усімі вучнямі”.