Ганна Марынкевіч
Метадыст по беларускай мове і літаратуры
Прафайл метадыста
1. Марынкевіч Ганна Лявонцьеўна

2. 04.10.1957. Віцебская вобласць, в. Атруб

3. Адукацыя вышэйшая, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, філалагічны факультэт, спецыяльнасць – настаўнік беларускай і рускай мовы і літаратуры.

4. Сфера прафесійнага інтарэсу – беларуская мова і літаратура, тэхналогіі: асобасна-арыентаваная, французкіх педагагічных майстэрняў, крытычнага мысленння.

Удзельнічала ў конкурсе " Акадэмія ўрока". Матэрыялы друкаваліся ў часопісе "Мінская школа".

5. Я ў праекце таму, што час, адведзены нам у жыцці, – найкаштоўнейшы падарунак, дадзены кожнаму, каб стаць разумнейшым і лепшым, і пастарацца паўплываць на іншых такім жа чынам.

6. Узаемадзеянне з Наталляй (удзельнікам) заключаецца ў суразмоўніцтве па актуальных пытаннях адукацыі: урокі, навуковыя працы, метадычныя распрацоўкі, алімпіяды. Наведванне ўрокаў, сустрэчы на мерапрыемствах. Часцей для кансультацый карыстаемся дадаткам "Тэлеграм".

7. Я ў адукацыі, бо лічу сваю прафесію патрэбнай і значнай, і люблю дзяцей. Вельмі б хацелася, каб адукацыя XXI і наступных стагоддзяў побач з развіццём самых сучасных тэхналогій захавала спрадвечныя каштоўнасці: вучань – самастойная асоба; раўнапраўны дыялог настаўніка і вучня; словы, веды і дзеянні настаўніка – імпульс для вучняў, іх імкненне да ведаў, самастойнасці і творчасці; асоба настаўніка – прыклад выхавання незалежнасці і моцы духу; кожны ўрок – не толькі навуковае, але і жыццёвае адкрыццё…

8. Я б парэкамендавала абавязкова кожнаму прачытаць раман Уладзіміра Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім" і вельмі рэкамендую ўсім, хто не чытаў або чытаў даўно, перачытаць раман у вершах "Родныя дзеці" Ніла Гілевіча:

Мы – тройчы дзеці ў вечным крузе:
Мы – дзеці роднае сям'і,
І – дзеці Маці- Беларусі,
І – дзеці Матухны-Зямлі…
Усе мы разам у адказе
За гэты вечны круг жыцця
Хвала ж таму, хто ў трудным часе
Без мітусні і без ныцця
Сваё праходзіць…